Суб'екты прафілактыкі – «За бяспеку»!

У сувязі са складанай неспрыяльнай абстаноўкай з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Бешанковіцкім раёне, на працягу ўсіх выхадных дзён арганізаваны прафілактычныя мерапрыемствы ўсімі суб'ектамі прафілактыкі. У межах праводзімай работы членамі аглядных камісій асаблівая ўвага надаецца выкананню правіл пажарнай бяспекі ў домаўладаннях непрацуючых і неспрыяльных грамадзян, сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокіх і самотна пражываючых грамадзян пажылога ўзросту, інвалідаў. Не засталіся ўбаку і шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей.

Ратавальнікамі, сумесна з суб'ектамі прафілактыкі, актыўна праводзяцца сельскія сходы і гутаркі з насельніцтвам у найбольш наведвальных месцах. Варта адзначыць, што ўсе ўдзельнікі дадзеных мерапрыемстваў з разуменнем аднесліся да неабходнасці правядзення дадзенай работы і з энтузіязмам узяліся за выкананне пастаўленых задач. Рабочыя групы ўзначалілі: старшыні сельскіх Саветаў, начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Голец Віталь Валер'евіч і начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі Віцебскага ўпраўлення МНС Боклыкаў Аляксей Уладзіміравіч.

Вынікі праведзенай работы будуць разгледжаны на аператыўнай нарадзе пры старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.