«Свечку памяці» ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на вуліцы Інтэрнацыянальнай сёння на досвітку запалілі бясковічы
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Генадзь Шведаў, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Алена Бабарэнь.
Благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель адслужыў заупакойную літыю па загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памяць тых, хто ваяваў за наша мірнае сёння, ушанавалі хвілінай маўчання... Да падножжа абеліска ўсклалі кветкі...
Няхай агонь свечкі, як сімвал веры,
Гарыць аб тых, хто адданы быў без меры,
Хто галаву склаў за мір зямны…
Запалім свечку за вечны іх спакой…