Спальванне адходаў забаронена!
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам забаронена:
спальванне рэчываў або сумесі рэчываў, матэрыялаў і адходаў, якія не з'яўляюцца палівам, забараняецца, акрамя выпадкаў, калі спальванне ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыяльных прылад і захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку аб абыходжанні з адходамі;
спальванне камунальных адходаў насельніцтвам, за выключэннем часткі ствалоў выдаленых дрэў, пнёвай каранёвай драўніны і раслінных адходаў на зямельных участках, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці або іншай законнай падставе, з захаваннем патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Парушэнне названых патрабаванняў цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 3 артыкула 16.44 КаАП РБ у выглядзе штрафу да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь, а таксама кампенсацыю шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.