Тактыка-спецыяльныя вучэнні!
Сёння ў г. п. Бешанковічы прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».
Паводле сцэнарыя вучэнняў у адным з пакояў другога паверха адбылося ўзгаранне, з-за чаго ўтварылася шчыльнае задымленне памяшкання. З-за шчыльнага задымлення апынуліся заблакіраваны шляхі эвакуацыі. Стварылася пагроза распаўсюджвання агню. Па прыбыцці ратавальнікі правялі разведку і ўстанавілі ачаг узгарання, а таксама правялі эвакуацыю пацярпелых сумесна з персаналам аддзялення кругласутачнага знаходжання. Дзякуючы зладжаным дзеянням ратавальнікаў умоўны пажар аператыўна ліквідаваны, пражываючыя эвакуіраваны.
У завяршэнні намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Балтрук Андрэй Мікалаевіч і галоўны спецыяліст аддзела службы і баявой гатоўнасці падраздзяленняў абласнога ўпраўлення МНС Кобазеў Максім Аляксандравіч далі станоўчую ацэнку рабоце Бешанковіцкіх ратавальнікаў, адзначыўшы таксама і нязначныя памылкі, на якія варта звярнуць увагу ў рабоце.