Цяпер партал 115.бел працуе і ў Бешанковічах
Партал пачаў функцыянаваць у лістападзе 2015 года і ствараўся для адпраўкі запытаў штодзённага бягучага характару, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі. Галоўная задача партала – спрасціць узаемадзеянне службаў ЖКГ з гараджанамі.
У 2018 годзе да партала «Мой горад» 115.бел было падключана больш за 120 гарадоў і населеных пунктаў, сярод іх усе абласныя і раённыя цэнтры Беларусі. На сённяшні дзень паслугамі партала могуць скарыстацца жыхары 129 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку і жыхары горада Бешанковічаў.
З поўным спісам усіх падключаных гарадоў і населеных пунктаў можна азнаёміцца на партале 115.бел.(http://115.xn--90ais/).
Праект 115.бел па-ранейшаму не стаіць на месцы. Дзякуючы паўсюднаму распаўсюджванню, ён пашыраецца, расце і развіваецца максімальна хуткімі тэмпамі і дапаўняецца новым функцыяналам. У пачатку 2019 года плануецца аб'яднанне асноўных каналаў доступу да інфармацыі кантакт-цэнтраў 115 і партала «Мой Горад» 115.бел, таксама ў