Страчваем пільнасць...
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены маніторынг выканання суб'ектамі гаспадарання Бешанковіцкага раёна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11.03.2004 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (далей – Дырэктыва №1), у ходзе якога абследаваны будынкі і збудаванні, якія адносяцца да патэнцыяльна небяспечных аб'ектаў і месцаў для знаходжання непаўналетніх Бешанковіцкага раёна.
Патрабаванні п.3 Дырэктывы №1 абавязваюць уласнікаў (арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю маёмасці і кіраванне ёй) невыкарыстоўваемых капітальных будынкаў, збудаванняў, прымаць меры па абмежаванні доступу старонніх асоб у дадзеныя будынкі.
Па выніках маніторынгу ўстаноўлена, што асобнымі суб'ектамі гаспадарання раёна неналежным чынам выконваюцца патрабаванні заканадаўства па забеспячэнні грамадскай бяспекі.
Так, пры абследаванні неэксплуатуемых будынкаў двухпавярховага дома і сельскага савета, размешчаных па вул. Цэнтральнай у в. Рубеж, устаноўлена, што асобныя элементы канструкцый і перакрыццяў унутры названых будынкаў знаходзяцца ў аварыйным стане, аднак ва ўсе памяшканні закінутых аб'ектаў маецца свабодны доступ, што стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Акрамя гэтага, памяшканні захламлены бытавымі адходамі, будаўнічым смеццем, знаходзяцца ў антысанітарным стане. Патрабуе мер па кансервацыі і будынак былога клуба, размешчанага каля фельчарска-акушэрскага пункта ў в. Рубеж, ва ўсе памяшканні якога маецца свабодны доступ, прылеглая зямельная дзялянка не добраўпарадкавана.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што названыя будынкі згодна з п.п.3.4 п.3 Пераліку, адносяцца да патэнцыяльна небяспечных аб'ектаў і месцаў для знаходжання непаўналетніх Бешанковіцкага раёна, у сувязі з чым іх відавочная аварыйнасць патрабуе павышанай увагі з боку балансатрымальнікаў у мэтах папярэджання надзвычайных здарэнняў і траўміравання непаўналетніх.
Па выніках маніторынгу ў адрас старшыні Верхнякрывінскага сельскага выканаўчага камітэта і кіраўніка ЗАТ «АСБ Агра-Наватар» вынесены прадпісанні з патрабавання прыняцця неадкладных мер па ліквідацыі парушэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11.03.2004 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і прывядзення неэксплуатуемых аварыйных будынкаў у належны стан.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа
В.В. Ларкова