Тыповыя сітуацыі здзяйснення злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій

1. Зламыснік пасля несанкцыянаванага доступу да старонак
карыстальнікаў у сацыяльных сетках рассылае карыстальнікам, якія знаходзяцца ў раздзеле «Сябры», паведамленні з просьбамі аб аказанні дапамогі ў пераводзе грашовых сродкаў пад рознымі падставамі: «Прывітанне, не мог бы ты пазычыць мне грошай, аддам праз пару дзён», «Прывітанне, пакладзі, калі ласка, 10 рублёў на тэлефон, я аддам», «Прывітанне, можна я перадам табе на карту свае грошы, бо ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння карты (ці не атрымліваецца перавесці на сваю)». Далей неабыякавым карыстальнікам ён увайшоў у давер і, нібыта для пераводу ім грашовых сродкаў, просіць паведаміць рэквізіты банкаўскіх плацежных карт і коды з смс-паведамленняў, пасля чаго карыстальнік, будучы ўведзеным у зман адносна асобы, якая ажыццявіла ўказаную рассылку, і не здагадваючыся аб злачыннасці яго намераў, паведамляе яму ўказаныя звесткі, у сувязі з чым зламыснік атрымлівае доступ да грашовых сродкаў карыстальніка і здзяйсняе іх крадзеж. Правёўшы несанкцыянаваную аперацыю па пераводзе грашовых сродкаў, зламыснік часта паведамляе карыстальніку, што ў яго нешта не атрымліваецца і просіць паўтарыць указаныя дзеянні з якой-небудзь іншай картай (родзічаў ці знаёмых).
2. На гандлёвай пляцоўцы «Куфар», «Барахолка» і г.д. зламыснік знаходзіць аб'яву, размешчаную карыстальнікам аб продажы якога-небудзь маёмасці, пасля чаго ў розных мэсэнджарах піша ўказанаму карыстальніку аб тым, што хацеў бы набыць яго маёмасць, указаную ў аб'яве, аднак па розных прычынах не мае магчымасці за ёй прыехаць. Ён прапануе аплаціць шляхам пераводу грашовых сродкаў на банкаўскую плацежную карту карыстальніка і пасля таго, як карыстальнік згаджаецца, высылае ў яго адрас спасылку з фішынгавай старонкай сайта якой-небудзь банкаўскай установы (старонка можа быць візуальна падобная да старонкі інтэрнэт-банкінгу і адрознівацца толькі сімвалам у адрасным радку даменнага імя сайта). Пераходзячыпа ўказанай спасылцы, карыстальнік не заўважае, што знаходзіцца не на дзеючай старонцы інтэрнэт-банкінгу пэўнага банка. У адкрытым акне на ўказаным сайце карыстальніку, як правіла, прапануецца ўвесці свой логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, альбо пашпартныя дадзеныя, а таксама коды з смс-паведамленняў. Увёўшы ўказаную інфармацыю, карыстальніку, як правіла, паведамляецца пра памылку альбо адсутнасць плацяжу. У гэты час усю ўведзеную інфармацыю бачыць зламыснік і ўводзіць на сапраўдным сайце банка, пасля чаго атрымлівае доступ да грашовых сродкаў карыстальніка і здзяйсняе іх крадзеж. Правёўшы несанкцыянаваную аперацыю па пераводзе грашовых сродкаў, зламыснік часта паведамляе карыстальніку, што ў яго нешта не атрымліваецца, і просіць паўтарыць указаныя дзеянні з якой-небудзь іншай картай (родзічаў ці знаёмых).
3. На гандлёвых пляцоўках «Куфар», «Барахолка» і г.д. зламыснік
размяшчае аб'яву аб продажы якога-небудзь маёмасці, якое карыстаецца попытам, і выстаўляе цану часта ніжэй за рынкавую. Карыстальнікі, якія ўбачылі ўказаную аб'яву, пішуць асобе, якая яе размясціла, і ў ходзе перапіскі зламыснік паведамляе, што не мае магчымасці сустрэцца для перадачы ўказанай у аб'яве маёмасці і прапануе скарыстацца паслугамі «Дастаўка Куфар», «Белпошта (ЕМС)», «кур'ерская служба (СДЭК)» і г.д. Пагадзіўшыся, зламыснік высылае ў адрас карыстальніка спасылку з фішынгавай старонкай сайта якога-небудзь віду дастаўкі, дзе на ўказаным сайце карыстальніку, як правіла, прапануецца ўвесці рэквізіты банкаўскай карты для аплаты тавару альбо паслуг кур'ера, альбо пашпартныя дадзеныя, нумар мабільнага тэлефона, а таксама коды з смс-паведамленняў. Увёўшы ўказаную інфармацыю карыстальніку, як правіла, паведамляецца пра памылку альбо сайт перастае загружацца (завісае). У гэты час усю ўведзеную інфармацыю бачыць зламыснік і ўводзіць на сапраўдным сайце банка, пасля чаго атрымлівае доступ да грашовых сродкаў карыстальніка і здзяйсняе іх крадзеж. Правёўшы несанкцыянаваную
аваную аперацыю па пераводзе грашовых сродкаў, зламыснік часта паведамляе карыстальніку, што ў яго нешта не атрымліваецца, і просіць паўтарыць указаныя дзеянні з якой-небудзь іншай картай (родзічаў ці знаёмых).
4. На мабільны тэлефон фізічнай асобы паступае ўваходны званок ад
зламысніка. Як правіла, ва ўказаным спосабе зламыснік карыстаецца сэрвісам па падмене нумара тэлефона і паказвае абанентскі нумар, які належыць нейкаму банку або падобны да яго. Далей зламыснік прадстаўляецца супрацоўнікам банка (ён можа назваць карыстальніка па імені і імя па бацьку, а таксама назваць частку нумара банкаўскай карты, альбо інфармацыю аб нядаўна здзейсненых аплатах). Зламыснік паведамляе аб падазроных аперацыях па пераводзе грашовых сродкаў на буйныя сумы на карт-рахункі замежных банкаў. Калі карыстальнік паведамляе, што ніякіх аперацый ён не рабіў, зламыснік паведамляе, што ўказаныя аперацыі неабходна заблакаваць, у сувязі з чым просіць карыстальніка паведаміць асобныя рэквізіты банкаўскай плацежнай карты, альбо пашпартныя дадзеныя, пасля чаго паведамляе, што ў адрас карыстальніка ён высылае смс-паведамленні з кодамі, якія яму неабходна будзе назваць пасля гукавога сігналу. У гэты час усю атрыманую інфармацыю зламыснік уводзіць на сапраўдным сайце банка, пасля чаго атрымлівае доступ да грашовых сродкаў карыстальніка і здзяйсняе іх крадзеж. Таксама, у нашай краіне адной з распаўсюджаных разнавіднасцей кіберзлачынстваў, з'яўляецца крадзеж грашовых сродкаў абанэнта сотавай сувязі праз мабільны банкінг. Ашуканцы пад рознымі падставамі просяць у грамадзян тэлефон, і, робячы выгляд, што набіраюць нумар, фактычна пры дапамозе USSD-запыту або выхаду ў Інтэрнэт актывуюць паслугу мабільнага банкінгу, якая дазваляе ажыццявіць плацежныя аперацыі з асабовага рахунку абанэнта і атрымаць у аператара сотавай сувязі лімітаваны мікракрэдыт.