«Тонкі лёд»: выратавальнікі правялі рэйды на вадаёмах раёна

«Тонкий лед»: спасатели провели рейды на водоемах района

17 сакавіка 2026

«Тонкі лёд»: выратавальнікі правялі рэйды на вадаёмах раёна

На лядовую разведку адправіліся работнікі РАНС, прадстаўнікі раённай арганізацыі АСВОД, а таксама спецыялісты водалазна-выратавальнай службы ПАСА «Віцязь». У зоне ўвагі выратавальнікаў апынуліся тры папулярныя сярод насельніцтва вадаёмы: возера Сора, возера Белае і возера Гародна.

Спецыялісты ацанілі стан лядовага покрыва, а таксама правялі гутаркі з тымі, каго сустрэлі ля вады. Галоўная тэма размовы – дзеючая забарона выхаду на лёд у вясновы перыяд. Толькі за сённяшні дзень было праінструктавана 15 чалавек.

«Вясновы лёд падманлівы і падступны. Выхад на яго ў гэты перыяд катэгарычна забаронены! Знешне ён можа выглядаць трывалым, але ўнутры ўжо стаў друзлым і порыстым. Нават калі візуальна паверхня здаецца надзейнай, яна можа не вытрымаць вагі чалавека. Ненаданне правілаў бяспекі можа каштаваць жыцця», – падкрэслілі ў Бешанковіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Вясновы лёд не даруе бестурботнасці. Правядзіце гутаркі з дзецьмі: лёд на вадаёмах – не месца для гульняў. Не пакідайце непаўналетніх без нагляду ля вады.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

"Зара"