УРАЧЫСТАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА, ПРЫСВЕЧАНАЕ 95-ГОДДЗЮ ПРАКУРАТУРЫ

26 чэрвеня адзначаецца 95 гадоў з дня ўтварэння Пракуратуры Рэспублікі Беларусь!

З моманту свайго заснавання і да цяперашняга часу пракуратура прайшла слаўны шлях самаадданага служэння закону і справядлівасці. Сваёй дзейнасцю работнікі пракуратуры Рэспублікі Беларусь забяспечваюць адзінства і вяршэнства закона, ажыццяўляюць абарону правоў і свабод чалавека, інтарэсаў грамадства. Супрацьстаяць злачыннасці і карупцыі, забяспечваюць непазбежнасць пакарання за злачынныя дзеянні. Сёння ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія добрасумленна і сумленна выконваюць свой абавязак.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое праходзіла ў Віцебскай абласной філармоніі 24 чэрвеня 2017 г., прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Пазняк А.Г., першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Грабнёў Г.І., старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Церанцьеў В.В., намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дыска Г.І., кіраўнікі праваахоўных органаў, органаў улады і кіравання, іншых дзяржаўных устаноў і арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў.

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дыска Генадзь Іосіфавіч павіншаваў усіх работнікаў пракуратуры і ветэранаў з прафесійным святам, пажадаўшы шчасця, дабрабыту, на доўгія гады захаваць моцнае здароўе, і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды пракурорскім работнікам.

Медалём «За бездакорную службу» II ступені ўзнагароджаны намеснік пракурора вобласці Гук В.І., начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскі Я.А.; медалём «За бездакорную службу» III ступені - намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем Амброс Ю.Ю., старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю Рудзянкоў В.В., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Васільеў В.М., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сашчэка А.М., пракурор Браслаўскага раёна Кезік Ю.С., намеснік пракурора Полацкага раёна Казакевіч А.Р., старшы памочнік пракурора Віцебскага раёна Багдасаран А.Г.

Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Канюком А.В. нагрудным знакам «Ганаровы работнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны пракурор Віцебскай вобласці Сушчынскі В.В., Аршанскі транспартны пракурор Дзядзюры П.В., Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь - намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Федарэнка Н.В., каштоўным падарункам - начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела Багачоў І.М., аб'яўлена падзяка пракурору Чашніцкага раёна Бабенкаву Я.В., намесніку пракурора Дубровенскага раёна Старчанка А.А.

У сваім выступленні пракурор Віцебскай вобласці Сушчынскі Вадзім Валянцінавіч падзякаваў усім работнікам органаў пракуратуры за добрасумленнае стаўленне да выканання службовага абавязку і выказаў асаблівую падзяку ветэранам органаў пракуратуры за іх нялёгкую падзвіжніцкую працу, пастаянную гатоўнасць дапамагчы маладым супрацоўнікам у засваенні няпростага пракурорскага рамяства.

Ім аб'яўлена падзяка з выплатай прэміі старшаму пракурору аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Крукоўскай І.В., памочніку пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Тарасевіч І.М.; пракурору Аршанскага раёна Белавусаву І.В., пракурору Расонскага раёна Парусаву В.М., намесніку пракурора Бешанковіцкага раёна Ляшонак Э.І.; каштоўным падарункам узнагароджаны: старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Калбун В.К., галоўны спецыяліст аддзела рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і справаводства Вярбіцкі М.В., пракурор Пастаўскага раёна Козіч А.А., пракурор Шаркаўшчынскага раёна Вецюгоў А.Б., памочнік пракурора Аршанскага раёна Рыбакова Д.В.; выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне: пракурору Бешанковіцкага раёна Шклярэўскаму А.С., старшаму памочніку пракурора Полацкага раёна Шадурку А.І., старшаму памочніку пракурора г.Віцебска Януш В.Т., загадчыкам канцылярый пракуратур: г.Віцебска - Ягоравай А.В., Шумілінскага раёна - Барысавай Л.М., Лёзненскага - Ворапаевай Т.Ф., Гарадоцкага - Жукоўскай Л.А., Ушацкага - Латышавай Т.В., Полацкага - Заяц М.А., Віцебскай транспартнай пракуратуры - Валуй Н.А., вадзіцелю пракуратуры Глыбоцкага раёна Шышко А.І., прыбіральшчыку тэрыторыі аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Гарэлавай Л.Б.

Першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Грабневым Г.І. Ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама ўручана начальніку аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскаму Я.А., начальніку аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Пашкоўскаму В.І.; Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў уручана пракурору Верхнядзвінскага раёна Тамашэвічу В.С. і пракурору Шумілінскага раёна Зайцаву С.В.

Нагрудным знакам адрознення супрацоўнікаў УКДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці «За адзнаку» ўзнагароджаны першы намеснік пракурора вобласці Сідаровіч А.В.; Ганаровай граматай упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці - старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Белавус В.М., аб'яўлена падзяка начальніку аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Каржову І.М.

Загадам Старшыні СК Рэспублікі Беларусь аб'яўлена падзяка пракурору г.Віцебска Раманоўскаму Ю.В.; загадам начальніка УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Граматай Упраўлення ўзнагароджаны: начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем Грынкевіч Г.М., пракурор Глыбоцкага раёна Валынец І.С., пракурор Сенненскага раёна Лісоўскі І.Л., пракурор Лёзненскага раёна Журко Д.А.; аб'яўлена падзяка памочніку пракурора Ушацкага раёна Аводневай Н.Ф.

Загадам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь юбілейным медалём «100 год міліцыі Беларусі» і нагрудным знакам «За службу» ўзнагароджаны пракурор вобласці Сушчынскі В.В.; юбілейным медалём «100 год міліцыі Беларусі» - першы намеснік пракурора вобласці Сідаровіч А.В.; нагрудным знакам «За ўклад ва ўмацаванне правапарадку» - намеснік пракурора вобласці Карэнька Г.А.; нагрудным знакам «За садзейнічанне» - пракурор г.Віцебска Раманоўскі Ю.В.

Загадам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама нагрудным знакам «Віцебская міліцыя» ўзнагароджаны: намеснік пракурора вобласці Гук В.І., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Цывінскі А.В., начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Багамолава І.А., начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Януковіч І.В.; Ганаровай граматай УУС Віцебскага аблвыканкама – старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Волкаў А.В., граматай УУС Віцебскага аблвыканкама – Віцебскі транспартны пракурор Царыкаў А.А., намеснік пракурора г.Віцебска Дамашэўскі П.Л.; аб'яўлена падзяка начальніка УУС Вітаблвыканкама пракурору Лепельскага раёна Несцярэнку А.А., пракурору Полацкага раёна Трашко С.А., пракурору Віцебскага раёна Арэхве Д.В.

Граматай установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» узнагароджаны: намеснік пракурора вобласці Гук В.І., старшы памочнік пракурора вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сеўрукова Н.А., старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем Дзербенева В.В., старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Шыенак К.В., пракурор Сенненскага раёна Лісоўскі І.Л.

Ганаровай граматай Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Кудраўцаў Д.М., намеснік Віцебскага транспартнага пракурора Калпакова Н.Л.; Падзяка Старшыні камітэта аб'яўлена памочніку Аршанскага транспартнага пракурора Кубракову Д.В.

Нагрудным знакам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь «За садзейнічанне» ўзнагароджаны намеснік пракурора вобласці Гук В.І., пракурор Аршанскага раёна Белавусаў І.В., пракурор Глыбоцкага раёна Валынец І.С., намеснік пракурора Полацкага раёна Грышаева А.В., намеснік пракурора г.Наваполацка Коласава А.В.; аб'яўлена падзяка намесніку начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем Амбросу Ю.Ю.

Падзяка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена намесніку начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Смалянко Ю.Л., намесніку пракурора Полацкага раёна Казакевічу А.Р.

Падзяка начальніка УДКСЭ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці аб'яўлена намесніку начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Федарэнку Н.В., пракурору Аршанскага раёна Белавусаву І.В., пракурору Шумілінскага раёна Зайцаву С.В., пракурору Гарадоцкага раёна Аўцыну Я.Г.

Паважаныя калегі! Віншуем усіх з заслужанымі ўзнагародамі. Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, асабістага дабрабыту і даўгалецця, поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць росквіту роднай Беларусі!

І.Багамолава, начальнік
аддзела кадраў і ідэалагічнай
работы пракуратуры вобласці