Урачыстае мерапрыемства прайшло ў гонар 60-годдзя Бешанковіцкай аховы
Урачыста і душэўна служба аховы адзначыла 60-годдзе з дня ўтварэння Бешанковіцкага аддзялення
Святочнае мерапрыемства сабрала ў зале раённага цэнтра культуры супрацоўнікаў і ветэранаў Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
Сярод ганаровых гасцей – першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Віталь Казакоў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Юрый Качаноў, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі Павел Войткус, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі РАУС, ветэран МУС, палкоўнік міліцыі Алег Новік.
Калектыў Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы дэманструе высокі ўзровень прафесіяналізму
«Наша мабільнасць і аператыўнасць даюць людзям упэўненасць у тым, што іх жыццё і маёмасць – пад надзейнай абаронай, – адзначыў начальнік аддзялення Юрый Раманаў. – Дэпартамент аховы сёння актыўна развіваецца. Мы ўкараняем новыя ахоўныя сістэмы. Адказваючы патрабаванням часу, набываем сучаснае абсталяванне. Сёння тут працуе больш за 50 чалавек. У любы час сутак супрацоўнікі гатовыя забяспечыць ахову канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян».
З кожным годам расце колькасць аб'ектаў і кватэр, якія ахоўваюцца. Для аховы маёмасных інтарэсаў насельніцтва і прадпрыемстваў выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналогіі. Пад абаронай службы знаходзіцца больш за 200 аб'ектаў уласнасці грамадзян і больш за 150 аб'ектаў юрыдычных асоб. Запатрабаваны паслугі і за межамі райцэнтра. Пад аховай – больш за 100 дамоў і кватэр грамадзян, размешчаных у сельскай мясцовасці.
Святочныя даты ўвасабляюць гісторыю, напоўненую адвагай і гераізмам. Значны ўклад у яе зрабілі і працягваюць рабіць супрацоўнікі службы аховы.
Яны лічаць сваю прафесію прэстыжнай, а месца працы — лепшым.
Шчырыя словы падзякі гучалі на адрас доблесных абаронцаў правапарадку. Больш за два дзясяткі праваахоўнікаў адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.
Служба ў ахове з’яўляецца школай мужнасці і стрыманасці, патрыятызму і высокай адказнасці, вернасці прысязе, адданасці народу і Айчыне. Гэта не раз падкрэслівалі ў сваіх выступленнях госці.
Калектыў, згуртаваны агульнай мэтай: забяспечыць бяспеку кожнага грамадзяніна і захаваць грамадскі парадак. Бешанковіцкаму А
Юбілей – значная падзея і нагода для ўшанавання як супрацоўнікаў, так і ветэранаў падраздзялення. Тых, хто ў страі цяпер і хто пайшоў на заслужаны адпачынак.
Ветэраны службы былі і застаюцца надзейным фундаментам падраздзялення. Іх вопыт і веды, назапашаныя за гады працы, з'яўляюцца важным арыенцірам для маладых супрацоўнікаў. Бо пад іх кіраўніцтвам ахова будавалася, развівалася і станавілася эфектыўнай.
Яркай канцэртнай праграмай віноўнікаў урачыстасці і гасцей парадавалі творчыя калектывы гарпасёлка.