Урачысты развод і ўзнагароджанне лепшых: у Бешанковіцкім РАНС адзначылі Дзень выратавальніка

Торжественный развод и награды лучшим: в Бешенковичском РОЧС отметили День спасателя

19 студзеня 2026

Урачысты развод і ўзнагароды лепшым: у Бешанковіцкім РАНС адзначылі Дзень выратавальніка

У Бешанковіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях працоўны дзень 19 лютага пачаўся з урачыстага разводу.

З прафесійным святам калег павіншаваў і падзякаваў за добрасумленную і нялёгкую працу начальнік РАНС падпалкоўнік унутранай службы Мікалай Шустроў.

Цёплыя віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні выратавальнікам раёна ў гэты святочны дзень адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў і намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава.

Лепшым супрацоўнікам уручаны заслужаныя ўзнагароды і падзякі. У межах мерапрыемства адбылася цырымонія прыняцця прысягі маладымі супрацоўнікамі.

"Зара"