Урачыстая цырымонія занясення на Дошкі Ганару Віцебскай вобласці і горада Віцебска прайшла на плошчы Перамогі ў абласным цэнтры

Тожественная церемония занесения на доски Почета Витебской области и города Витебска прошла на площади Победы в областном центре

2 мая 2025

Сімвалічныя выбраныя для гэтага ўрачыстага моманту і дата, і месца правядзення. 1 Мая – Дзень працы, і калі ж ушаноўваць лепшых з лепшых, як не напярэдадні гэтага свята? Плошча Перамогі – сэрца Віцебска, сімвал велічы і славы беларускага народа, цэнтр прыцягнення жыхароў і гасцей горада.

На абласную і гарадскую Дошкі Ганару занесена па 20 прадстаўнікоў рэгіёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Гэта маякі, на якія трэба раўняцца. Зрэшты, і ўся Віцебская вобласць па выніках працы ў 2024 годзе забяспечыла станоўчую дынаміку развіцця народна-гаспадарчага комплексу.

vitebsk-region.gov.by