Патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі
З 23 студзеня 2025 года ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.01.2025 N 31 «Аб пытаннях абыходжання з камунальнымі адходамі», якой устаноўлена, што абыходжанне з камунальнымі адходамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі тэхнічнага кодэкса ўстаноўленай практыкі ТКП 17.11-08-2024 (33040/33140) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі» (ТКП 17.11-08-2024), які прызначаны для прымянення юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, фізічнымі асобамі, якія з'яўляюцца вытворцамі камунальных адходаў і ажыццяўляюць абыходжанне з камунальнымі адходамі.
У адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 17.11-08-2024 паасобнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы спажывання:
– адходы паперы і кардону;
– адходы шкла;
– адходы пластмас;
– адходы металу;
– драўняныя адходы;
– зношаныя шыны;
– раслінныя адходы;
– буйнагабарытныя адходы;
– будаўнічыя адходы;
– адходы электрычнага і электроннага абсталявання;
– адходы адпрацаваных масел;
– ртуцьзмяшчальныя адходы;
– харчовыя адходы;
– адходы элементаў сілкавання;
– адходы лекавых сродкаў.
Размяшчэнне вышэйпералічаных адходаў у кантэйнеры, прызначаныя для змешаных камунальных адходаў, не дапускаецца. Таксама не дапускаецца размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнеры для другасных матэрыяльных рэсурсаў. Парушэнне названых патрабаванняў цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 16.44 КаАП РБ у памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.
Тэхнічным кодэксам устаноўлены таксама шэраг іншых патрабаванняў да абыходжання з камунальнымі адходамі.