Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека кожны дом» прайшоў у Бешанковічах

У межах трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» Бешанковіцкія ратавальнікі правялі інтэлектуальныя гульні «Брэйн-рынг» ва ўстановах адукацыі раёна. Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара», а таксама асобным этапам за прызавое месца спаборнічалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы», ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы» і ДУА «Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат».

Для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», для чаго ратавальнікі выкарыстоўваюць перфараваныя рукавы – гэта і многае іншае высветлілі навучэнцы Бешанковіцкага раёна ў межах спаборніцтваў.

На працягу ўсіх пяці тураў напружанай барацьбы за званне лепшага сярод роўных вызначыліся пераможцы, аднак не толькі пераможцы, але і кожны з дзяцей здабыў з мерапрыемства важныя веды бяспекі, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.