Тры сацыяльна значныя аб'екты з'явіліся і абнавіліся ў Лепельскім раёне ў Год добраўпарадкавання

Три социально значимых объекта появились и обновились в Лепельском районе в Год благоустройства

24 верасня 2025

Тры сацыяльна значныя аб'екты з'явіліся і абнавіліся ў Лепельскім раёне ў Год добраўпарадкавання

У Год добраўпарадкавання на Лепельшчыне з'явіліся і абнавіліся тры сацыяльна значныя аб'екты.

Па словах намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама Веранікі Хомбак, самы значны праект рэалізуецца ў Домжарыцах – цэнтральная сядзіба Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якая мае статус «Вёскі будучыні», практычна гатова да святкавання 100-годдзя асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Праведзена маштабная работа па рэканструкцыі і будаўніцтве аб'ектаў, накіраваных як на развіццё навуковай, экалага-асветніцкай і турыстычнай дзейнасці, так і на сацыяльнае развіццё населенага пункта. Тут таксама ўзведзены шматкватэрны дом, які дапаможа зняць жыллёвае пытанне для маладых спецыялістаў – у гэтым годзе сюды размеркаваліся 26 чалавек. У Домжарыцах добры дзіцячы сад, школа, ФАП, школа мастацтваў. Значную частку насельніцтва складае моладзь, гэта сапраўды вёска будучыні.

У пасёлку Бароўка на возеры Шчыбот новы аблік набыў пляж. Месцу стыхійнага адпачынку, дзе летам збіраецца больш за 100 чалавек, нададзены афіцыйны статус. Пашырана прыбярэжная зона, абсталяваны выратавальны пост ОСВАД, устаноўлены шэзлонгі, раздзявальні, кантэйнеры для збору смецця. Абнаўленне пляжу фінансавалася ў тым ліку за кошт праекта грамадзянскай ініцыятывы, які перамог у абласным конкурсе. Вялікую працу правёў райвыканкам, арганізоўваліся суботнікі, у навядзенні парадку ўдзельнічалі і жыхары пасёлка.

– Бароўка ў нас – своеасаблівая курортная зона, – падкрэслівае Вераніка Хомбак. – Побач і ваенны санаторый, і «Жамчужына». Прыемна было чуць меркаванні расіян, якія захапляліся і пераўтварэннем пляжу, і ў цэлым сацыяльнай накіраванасцю нашай дзяржавы.

Былы ваенны гарадок слаўны армейскімі традыцыямі. Святочныя мерапрыемствы да 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў рэгіёне пачаліся з адкрыцця ў Бароўцы памятнага знака курсантам і камандзірам Лепельскага пяхотнага і Лепельскага стралкова-мінамётнага вучылішчаў.

vitebsk-region.gov.by