Траецкія педагагічныя чытанні – першая падзея VIII раённага свята духоўнай культуры і народнай творчасці ў Астроўна

Троицкие педагогические чтения – первое событие VIII районного праздника духовной культуры и народного творчества в Островно

Траецкія педагагічныя чытанні – 6 чэрвеня, у Астравенскай школе адбылася першая падзея раённага свята духоўнай культуры і народнай творчасці, што пройдзе ў аграгарадку Астроўна у восьмы раз.


Удзел у мерапрыемстве прымалі прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці і святары: благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель, настаяцель храма Святой Жыццепачатнай Тройцы аграгарадка Астроўна іерэй Андрэй Дарашчэнка, настаяцель храма Святой Жыццепачатнай Тройцы аг. Ула іерэй Радзівон Радзівіновіч, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга аг. Бачэйкава іерэй Сергій Дзянішчыц.


Рэсурсны цэнтр – платформа для працы з педагогамі. Аб напрамках дзейнасці абласнога рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў прысутным расказала метадыст цэнтра выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна-педагагічнай, інфармацыйна-аналітычнай работы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ДУДАВ «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Алена Ягоранка.

Духоўна-маральнае — менавіта гэта выхаванне фарміруе ядро асобы. Нядзіўна, што ў школе яму надаецца пільная ўвага. Досведам працы з калегамі падзялілася настаўніца пачатковых класаў Астроўскай сярэдняй школы імя К. А. Абазоўскага Валянціна Шарко. Валянціна Мікалаеўна расказала, як тэатр «Батлейка» дапамагае ў далучэнні вучняў да традыцый беларускай культуры.


На фарміраванні маральных якасцей дзяцей і падлеткаў праз арганізацыю работы рэсурснага цэнтра «Духоўна-маральнае выхаванне вучняў на аснове праваслаўнай культуры і традыцый беларускага народа» акцэнтавала ўвагу настаўніца матэматыкі, інфарматыкі сярэдняй школы №1 г. Чашнікі імя Е. Ф. Іваноўскага Ларыса Міцьковец.


Пра духоўна-маральнае выхаванне малодшых школьнікаў на факультатыўным занятку «Асновы праваслаўнай культуры» расказала настаўніца пачатковых класаў Бачейкаўскай сярэдняй школы імя М. А. Высогорца Марына Протас. Марына Пятроўна зрабіла акцэнт на праектах даследчай дзейнасці.

Сярод ганаровых гасцей была член Саюза пісьменнікаў Беларусі, спявачка храма ў гонар благаслаўлёнай Матроны Маскоўскай г. Віцебска Алена Фядзяева. Паэтка актыўна ўдзельнічала ў абмеркаванні тэм сустрэчы і падзялілася творчасцю — прадэкламаваўшы некалькі сваіх твораў.

Мерапрыемства завяршылася ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання.

Педагагічныя чытанні паказалі магчымасці, якія прадастаўляюцца ў сучаснай адукацыі для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці выкладчыка. Асваенне ж новых камунікацый, выхад на новы прафесійны віток – гэта крокі да прагрэсу адукацыі і адпаведна грамадства.

"Зара"