Уборачная пад аховай ратавальнікаў


         Цудоўна не пераацаніць важнасць уборачнай кампаніі. На працягу ўсяго года аграрыі актыўна працуюць: аруюць, уносяць угнаенні, сеюць, каб цяпер, максімальна хутка і якасна, без страт сабраць ураджай і ацаніць якасць працы гаспадаркі. Пытанні бяспекі падчас уборачнай кампаніі таксама ў цэнтры ўвагі, бо страта тэхнікі ў гэты перыяд гэта не толькі эканамічны ўрон для прадпрыемства, але і пагроза харчовай бяспецы.

Практычна ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Бешанковіцкага раёна ўжо прыступілі да збору ўраджаю. Пакуль дажджоў няма, механізатары максімальна доўга знаходзяцца на палях, каб паспець сабраць максімум збожжа.

         Улічваючы высокі тэмп уборачнай кампаніі, ратавальнікі раёна «трымаюць руку на пульсе». Ратавальнікі правяраюць стан тэхнікі перад выхадам з тэрыторыі прадпрыемстваў, пасля чаго пажарныя аўтацыстэрны выязджаюць у поле разам са збожжаўборачнай тэхнікай, а назад у падраздзяленні вяртаюцца толькі пасля таго, як камбайны вернуцца на тэрыторыю сваіх прадпрыемстваў.

         Таксама, не застаюцца па-за ўвагай збожжасушыльныя комплексы. Тут праца вядзецца ў кругласутачным рэжыме, таму да пытанняў бяспекі асаблівы падыход. Пыл, смецце, падцёкі алею на абсталяванні, захоўванне паліва,

пастаянны кантроль аўтаматыкі і наяўнасць сродкаў пажаратушэння. Ратавальнікі штодзённа кантралююць тэхналагічны працэс і выкананне правілаў пажарнай бяспекі на кожным падобным аб'екце ў раёне

Работа ў рэжыме павышанай увагі да аб'ектаў уборкі, сушкі і захоўвання ўраджаю працягнецца да заканчэння ўборачнай кампаніі.