Вучні сярэдняй школы №1 мястэчка Бешанковічы – пераможцы конкурсу часопіса «Малады ратавальнік»!!!

Вучні 4 «Б» класа сярэдняй школы №1 пасёлка Бешанковічы аказаліся самымі крэатыўнымі і творчымі сярод усіх удзельнікаў конкурсу! Па яго ўмовах, дзецям неабходна было падрыхтаваць творчае прадстаўленне свайго класа і адправіць яго ў часопіс. Дзеці папрацавалі на славу, і вынік не прымусіў сябе чакаць!
З самай раніцы дзяцей чакала экскурсія ў Цэнтр бяспекі. Азнакамленчую экскурсію з элементамі навучання для прадстаўнікоў бешанковіцкіх школьнікаў падрыхтавалі работнікі цэнтра бяспекі жыццядзейнасці УМНС.
На пляцоўках Цэнтра бяспекі дзеці пераканаліся, наколькі шырока тут асвятляюцца праблемныя пытанні, з якімі можна сутыкнуцца ў паўсядзённым жыцці – наколькі небяспечны пакінуты без нагляду электрапрыбор, ці гатовыя дарослыя ці дзеці пісьменна адрэагаваць на надзвычайную сітуацыю дома ці на вуліцы, што кожны з нас ведае пра першасныя сродкі пажаратушэння і г.д.
Выдатным працягам дня стала займальная гульня і конкурсная праграма ад «Юнага ратавальніка» ва ўтульным кафэ, якія праводзіла карэспандэнт часопіса Людміла Бірулькова. Праведзеныя конкурсы яшчэ раз дазволілі дзецям прадэманстраваць свае веды ў галіне бяспекі, а таксама атрымаць на памяць настольныя гульні ад «ЮР».
Такая паездка надоўга адкладзецца ў памяці ў дзяцей і падштурхне на ўдзел у яшчэ большай колькасці конкурсаў ад Фількі і Лількі!