Вучні з СШ №1 і СШ №2 г.п. Бешанковічы прынялі ўдзел у абласных ваенна-патрыятычных гульнях «Арляня» і «Зарніца. Паўночны рэгіён».

Учащиеся из СШ№1 и СШ№2 г.п. Бешенковичи приняли участие в областных военно-патриотических играх «Орленок» и «Зарница. Северный регион»

10 чэрвеня нашыя выхаванцы з СШ №1 і СШ №2 гарпасёлка прынялі ўдзел у абласных ваенна-патрыятычных гульнях «Арляня» і «Зарніца. Паўночны рэгіён».

Гульні праводзіліся на базе 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і сабралі каля 200 навучэнцаў з усёй вобласці.

  

  

Каманда «Т-34» з СШ №1 дэманстравала сваё майстэрства ў гульні «Арляня», каманда «Патрыёт» з СШ №2 — у «Зарніцы. Паўночны рэгіён».

 

Хлопцы годна прадставілі наш раён. Каманды ўзнагароджаны Дыпломамі ў некалькіх намінацыях.

"Зара"