У акцыі ўзялі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры

Участие в акции приняли сотрудники прокуратуры
З 12 кастрычніка па 12 лістапада па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Яна накіравана на аднаўленне лясных масіваў, якія пацярпелі ад пажараў, хвароб дрэў і іншых неспрыяльных фактараў, і знайшла падтрымку ў калектываў многіх прадпрыемстваў і арганізацый, жыхароў раёна, якія жадаюць дапамагчы прыродзе.



Свой пасільны ўклад у аднаўленне лясоў роднай Беларусі, праявіўшы актыўную грамадзянскую пазіцыю, унеслі і супрацоўнікі пракуратуры Бешанковіцкага раёна.

— Захаванне і аднаўленне лясоў – задача, якая патрабуе ўдзелу кожнага з нас. Гэтыя дзеянні натхняюць і падкрэсліваюць, што толькі разам мы зможам забяспечыць будучым пакаленням чыстае і здаровае навакольнае асяроддзе, — перакананы пракурор раёна Сяргей Урбановіч.