Установы адукацыі Бешанковіцкага раёна рыхтуюцца да новага навучальнага года
7 ліпеня 2026
Установы адукацыі Бешанковіцкага раёна рыхтуюцца да новага навучальнага года
Кожная ўстанова адукацыі Бешанковіцкага раёна сёлета традыцыйна пройдзе летнюю «перазагрузку».
Да 30 ліпеня міжведамасная камісія правядзе дэталёвую праверку кожнай установы. Гэта стандартная, але вельмі адказная працэдура. Зрэшты, да яе работнікі сістэмы адукацыі пачалі рыхтавацца задоўга да лета.
Яшчэ ў красавіку былі створаны камісіі, вызначаны першачарговыя задачы і аб’ёмы работ.
«Мы разумеем, што да 1 верасня дзеці павінны прыйсці ў бяспечныя і ўтульныя школы і сады, таму праца не спыняецца круглы год, - адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Красакова. - Касметычныя рамонты праходзяць паўсюдна. Але ёсць і кропкавыя, маштабныя задачы».
"Зара"