Маніторынг аб'ектаў фізічнай культуры і спорту
У перыяд з 1 па 3 верасня 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены пазапланавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі ў Дзяржаўнай установе па фізічнай культуры і спорце «Бешанковіцкі фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна»», размешчаным у г.п.Бешанковічы па вул.Чарапава, 29 (кіраўнік суб'екта гаспадарання Галыня Мікалай Сцяпанавіч).
У ходзе праведзенай работы вывучана дакументацыя, праведзены вусны апытанне работнікаў установы, абследавана адміністрацыйны будынак і прылеглая да яго тэрыторыя.
Пры гэтым устаноўлена што: на аб'екце установы выконваецца ўстаноўлены супрацьпажарны рэжым; своечасова праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы на падставе распрацаваных інструкцый; апытанне работнікаў паказала, што работнікі валодаюць дастатковымі ведамі правілаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянняў у выпадку узнікнення пажару, выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў; службовыя асобы забяспечаны нарматыўна – метадычнай і даведачнай літаратурай па пытаннях пажарнай бяспекі, у адміністрацыйным будынку маецца стэнд з інфармацыяй па пажарнай бяспецы і г.п.
Разам з тым выяўлены наступныя парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні):
планы эвакуацыі людзей пры пажары з адміністрацыйнага будынка патрабуюць карэкціроўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь;
агульнааб'ектную інструкцыю па пажарнай бяспецы неабходна перапрацаваць з улікам агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, зыходзячы са спецыфікі суб'екта і патрабаванняў да яе зместу, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь;
не вызначаны парадак правядзення падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы, уключаючы парадак правядзення супрацьпажарнага інструктажу ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь;
не арганізавана падрыхтоўка работнікаў установы, адказных за
забеспячэнне пажарнай бяспекі суб'екта, па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;
не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для будынкаў і памяшканняў установы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым не магчыма сцвярджаць аб іх дастатковасці;
не забяспечана адпаведнасць дыманепранікальных дзвярэй, якія аддзяляюць лесвічную клетку ад калідораў 1 і 2 паверхаў адміністрацыйнага будынка, прад'яўляемым да іх патрабаванням (адсутнічаюць ушчыльняльнікі ў прытворах, не забяспечваецца аўтаматычнае самазачыненне).
Таксама выяўлены наступныя парушэнні, якія ў адпаведнасці з пунктам 3.5 дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 падлягаюць устранению па меркаванні суб'екта гаспадарання т.к. на дадзеным этапе дадзеныя парушэнні могуць быць устранены пры адпаведных праектна-пошукавых і будаўніча-мантажных работах, разам з тым значна ўплываюць на бяспеку, а менавіта:
работники, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары, не забяспечаны самаспасальнікамі фільтруючага тыпу (ТКП 475-2013);
адміністрацыйны будынак не абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі з прыладай перадачы паведамлення на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі і сістэмай апавяшчэння людзей пры
пажары (п.5 СНБ 2.02.02-01; НПБ 15-2007);
вышыня парога ў дзвярах на шляху эвакуацыі з карыдора першага паверха праз лесвічную клетку непасрэдна вонкі больш за 0,06 м (ТКП 45-2.02-315-218);
дзверы эвакуацыйных выхадаў з карыдораў 1 і 2 паверхаў у лесвічную клетку адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка (ТКП 45-2.02-315-218);
для аздаблення сцен і пакрыцця падлогі карыдораў 1 і 2 паверхаў адміністрацыйнага будынка прыменены матэрыялы без устаноўленых паказчыкаў пажарнай небяспекі (ТКП 45-2.02-315-218).
Па выніках маніторынгу на дадзены момант кіраўніку ўстановы ўручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі. У выпадку невыканання рэкамендацый да кіраўніка могуць быць прыняты меры адміністрацыйнага уздзеяння.
Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.