Указ: аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны

Указ: облисполкомам предоставлено право формировать сельскохозяйственные сырьевые зоны

21 кастрычніка 2025

Указ: аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ №375 "Аб замацаванні сыравінных зон". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.

Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малочнатаварнымі прадпрыемствамі.

Дакумент накіраваны на ўсталяванне адзінага механізму фарміравання сыравінных зон, што будзе спрыяць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.

belta.by