Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву

Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і святы доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2018 г. № 21 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», прызыўнымі камісіямі і ваеннымі камісарыятамі праводзіцца прызыўная кампанія.     У лютым–маі 2018 г. падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
    Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і святы доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2018 г. № 21 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», прызыўнымі камісіямі і ваеннымі камісарыятамі праводзіцца прызыўная кампанія.
    У лютым–маі 2018 г. падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
   У цэлым, прызыўнікі, выконваючы свой доўг, адказна ставяцца да праходжання мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, з'яўляюцца ў ваенкаматы па позвах і праходзяць медыцынскія камісіі, аднак у кожным раёне ёсць асобы, якія ўхіляюцца ад прызыву. У Бешанковіцкім раёне ў 2017 годзе выяўлены дзве такія асобы, якія пасля былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
   Адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу прадугледжана арт.435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
   За здзяйсненне дадзенага злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту, абмежавання волі і пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў. У выпадку ўхілення ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, здзейсненага шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі захворвання, альбо падлогу дакументаў ці іншага падману, пакаранне ў выглядзе абмежавання і пазбаўлення волі павялічваецца да пяці гадоў.
                                                         Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна юрыст 2 класа А.Л. Кабачэўская