Выкрала каня
Выкрала каня
Як аказалася, у сучасным грамадстве, калі паўсюдна ў якасці сродку перамяшчэння выкарыстоўваюцца аўтамабілі, не вычарпала сябе канокрадства. Так, пракуратурай раёна падтрымана абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да Г., якая здзейсніла крадзеж каня з возам і збруяй.
Абвінавачаная Г. пражывала сумесна з мужам і яго бацькам у адной з вёсак раёна, у нейкі момант пасварылася з мужам і пераехала да сяброўкі ў г.Віцебск. Паколькі афіцыйна на працу не працаўладкавалася, наяўныя грошы скончыліся, яна вырашыла выкрасці каня, які належыць бацьку мужа. На спадарожных машынах дабралася да вёскі і да 4 гадзін раніцы чакала, пакуль у доме патухне святло, затым, стараючыся не шумець, запрэгла каня ў воз і на ім паехала ў г.Віцебск, дзе прадала каня цыганам за 300 рублёў.
У пачатку 2018 г. абвінавачаная Г. ужо асуджалася судом за здзяйсненне крадзяжу, тады ёй было прызначана пазбаўленне волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Аднак Г. належных высноў для сябе не зрабіла і зноў здзейсніла злачынства, што было ўлічана судом пры вынясенні прысуду па гэтай справе, згодна з якім Г. асуджана ўжо да рэальнага пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прысуд уступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа А.Л. Кабачэўская