Упрыгожванне свята ці пагроза для жыцця?

Набліжаюцца навагоднія святы і ўсе мы, вядома, хочам, каб яны былі яркімі і запамінальнымі. Не так даўно іх упрыгожаннем служылі бенгальскія агні і хлопушкі з разнаколернымі канфеці. На змену ім прыйшлі больш эфектныя, маляўнічыя і відовішчныя пятарды, феерверкі, ракетніцы. Аднак, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы, каб упрыгожыць сваё свята, многія нават не падазраваюць, якой небяспецы яны могуць падвергнуць сваё жыццё.
Штогод, па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі адбываюцца пажары, атрымліваюць траўмы вачэй і рук, шматлікія апёкі рознай ступені цяжкасці, як дарослыя, так і дзеці. Больш за ўсё крыўдна апынуцца на бальнічнай койцы ў навагоднюю ноч, калі ўсе адпачываюць і
весяляцца.
Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, неабходна ведаць:
пры куплі піратэхнічных вырабаў: звярніце ўвагу на тэрміны прыдатнасці, інструкцыя па ўжыванні павінна быць на рускай/беларускай мове, запатрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу;
набывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў завадской ўпакоўцы;
захоўвайце піратэхнічныя вырабы ўдалечыні ад награвальных прыбораў у недаступным для дзяцей месцынельга пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем, захоўваць без ўпакоўкі, кідаць;
нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы, якія маюць відавочныя дэфекты: сапсаваныя, падмочаныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або запальніка, а таксама разбіраць, перарабляць гатовыя піратэхнічныя вырабы;
нельга нахіляцца над піратэхнічнымі вырабамі падчас іх выкарыстання, паўторна запускаць у выпадку адмовы альбо згарання запальніка;
перад выкарыстаннем піратэхнічнага вырабу АБАВЯЗКОВА АЗНАЁМЦЕСЯ З ІНСТРУКЦЫЯЙ!
МНС ПАПЯРЭДЖВАЕ: будзьце асцярожныя і прадугледлівыя пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў. Памятайце, што ваша асабістая бяспека ў вашых руках.