УП «Віцебскаблгаз» нагадвае: Бяспека газавага абсталявання — у вашых руках!
19 сакавіка 2026
УП «Віцебскаблгаз» нагадвае: Бяспека газавага абсталявання — у вашых руках!
Паважаныя жыхары раёна, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні газавыкарыстоўваючага абсталявання, хочам Вам нагадаць аб своечасовым тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання ў быце.
Газавыкарыстоўваючае абсталяванне павінна праходзіць перыядычнае тэхнічнае абслугоўванне.
Тэхнічнае абслугоўванне газавых праточных воданагравальнікаў, ацяпляльнага газавага абсталявання, дамавых рэгулятараў ціску праводзіцца адзін раз у год.
Тэхнічнае абслугоўванне уводных і ўнутраных газаправодаў і газавыкарыстоўваючага абсталявання праводзіцца не радзей аднаго разу ў 10 гадоў. Пры гэтым праводзіцца праверка тэхнічнага стану прыбора індывідуальнага ўліку расходу газу (пры яго наяўнасці).
Газавыкарыстоўваючае абсталяванне, якое адпрацавала свой нарматыўны тэрмін службы, паказаны ў пашпарце завода-вытворцы, павінна праходзіць комплекс работ па вызначэнні яго тэхнічнага стану з мэтай вызначэння магчымасці далейшай эксплуатацыі або неабходнасці яго замены.
Таксама хацелася б нагадаць і аб адказнасці за парушэнні Правілаў карыстання газам у быце. Згодна з арт. 29 Закона РБ «Аб газазабеспячэнні» газазабяспечваючая арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам спажыўца газу ў выпадку парушэння ім Правілаў карыстання газам у быце.
На падставе арт. 21.5 КоАП РБ «Парушэнні правілаў карыстання газам у быце»:
— п.1. За парушэнне патрабаванняў Правілаў карыстання газам у быце, а менавіта, невыкананне перыядычнасці праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў, тэхнічнага абслугоўвання газаправодаў-уводаў, газавыкарыстоўваючага абсталявання, унутраных газаправодаў альбо адмова ад іх правядзення — цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 б.в., на індывідуальнага прадпрымальніка да 25 б.в., а на юрыдычную асобу да 50 б.в.;
— п.2. За самавольнае падключэнне газавыкарыстоўваючага абсталявання, у тым ліку пасля яго адключэння газазабяспечваючымі арганізацыямі, яго адключэнне, перастаноўку з прымяненнем зваркі, перападключэнне на прысаяднальны гнуткі шланг, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт, умяшанне ў працу індывідуальных прыбораў уліку расходу газу, прысаяднанне да газавыкарыстоўваючага абсталявання самаробных гарэлак і іншых прыстасаванняў – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 20 б.в., на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 25 да 50 б.в., а на юрыдычную асобу ад 50 да 100 б.в.
Па ўсіх пытаннях, якія цікавяць, звяртайцеся ў Бешанковіцкі РГС па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Раманава, 37, кантактныя тэлефоны 3-73-12, 3-73-00, 162.
"Зара"