Упакоўка з напамінам. Бешанковічы

Ратавальнікі сумесна з кіраўніцтвам і персаналам кафэ «Рандэву» нанеслі налепкі з лагатыпам акцыі, якая праводзіцца ў рэспубліцы, «Не пакідайце дзяцей адных!» на скрынкі для піцы. Цяпер пакупнікі з дапамогай такога напамінку ўспомняць пра тое, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей адных без нагляду. Акрамя таго, работнікі кафэ падораць наведвальнікам разам са сваёй прадукцыяй буклет ад МНС «Не пакідайце дзяцей адных!», вывучыўшы які малыя і бацькі даведаюцца пра небяспекі ў доме і ўспомняць простыя правілы бяспекі.
Інфарматыўныя памяткі, улёткі і буклеты падскажуць нумары тэлефонаў службы выратавання, навучаць дзяцей і дарослых алгарытму дзеянняў пры пажары і нагадаюць пра неабходнасць устаноўкі ў жыллі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.