Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, альбо за перадачу кіравання такой асобе, а роўна адмову ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння названага станупрадугледжаны наступныя віды адказнасці.

Асоба, якая дапусціла такое парушэнне ўпершыню, падлягае прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.18.16 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

У выпадку здзяйснення падобнага парушэння паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, асоба падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.317-1 КК. Пры гэтым прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да пяці гадоў.

Варта адзначыць, што пры гэтым прымяняецца спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім асоба кіравала ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў.

За 2018 год і мінулы перыяд 2019 года супрацоўнікамі пракуратуры раёна падтрымана абвінавачанне па 7 крымінальных справах названай катэгорыі. У цяперашні момант асуджаныя адбываюць прызначанае ім пакаранне.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёнаюрыст 1 класа А.Л. Кабачэўская