Урок Памяці, прысвечаны трагедыі ў в.Хатынь, прайшоў у ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя М.М.Ткачэнкі»

    20 сакавіка 2025 года ў «ДУА Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя М.М.Ткачэнкі» адбыўся ўрок Памяці, прысвечаны трагедыі ў в.Хатынь. Мерапрыемства наведаў памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў.

    Падчас свайго выступлення перад навучэнцамі памочнік пракурора расказаў пра зверствы фашысцкіх акупантаў на беларускай зямлі, пра маштабы трагедыі і пра важнасць захавання гістарычнай памяці, а таксама давёў да ведама актуальную інфармацыю пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

   «Мы павінны памятаць пра ахвяры вайны, каб не дапусціць паўтарэння падобнага ў будучыні. Наш абавязак – берагчы мір і спакой на роднай зямлі», – дадаў памочнік пракурора.

    Пасля заканчэння сустрэчы навучэнцы задавалі пытанні, праяўляючы шчырую цікавасць да гісторыі сваёй краіны. Урок Памяці стаў важнай падзеяй у выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці ў маладога пакалення.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа                                                                                                                           Я.Р.Чудакоў