Узмацненне работы назіральных камісій
Пажар лепш прадухіліць, чым потым ліквідаваць яго наступствы – пад такім дэвізам праходзіць штодзённая праца назіральных камісій у Бешанковіцкім раёне.
Сёння назіральная камісія, якая працуе на тэрыторыі Соржыцкага сельскага савета, наведвала домаўладанні адзінокіх і самотна пражываючых грамадзян. Як паказвае практыка, менавіта такія людзі патрабуюць асаблівай увагі, бо менавіта такія людзі знаходзяцца ў зоне рызыкі.
У першую чаргу ратавальнікі звярталі ўвагу на агульны пажарабяспечны стан жылля: ці спраўная ацяпляльная печ, ці ўстаноўлены апавяшчальнікі ў жылых пакоях, ці ведае домаўладальнік правілы выкліку ратавальнікаў? Пасля чаго ўвага надавалася і прыдамавой тэрыторыі: несвоечасовая ўборка ад сухой расліннасці тэрыторый, прылеглых да жылых дамоў — патэнцыйная крыніца ўзгарання.
У сваю чаргу прадстаўнікі сельскага савета цікавіліся: ці не патрэбна дапамога пажылым грамадзянам, ці аказваюць пасільную дапамогу дзеяздольныя сваякі.
Кожны наведаны грамадзянін атрымліваў ад ратавальнікаў памятку, а таксама быў праінструктаваны аб мерах пажарнай бяспекі ў жыллі.