Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі! Віншуем вас з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Сёння значэнне статыстыкі асабліва вялікае. Праца вашай службы надзвычай патрэбна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, высокаму прафесіяналізму, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб'ектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне ўсіх пастаўленых задач. Упэўнены, што гэтыя якасці і надалей будуць галоўнымі крытэрыямі вашай працы. Асаблівыя словы прызнальнасці — ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.
Жадаем вам прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, дабра і працвітання. Няхай у вас усё ладзіцца — як на працы, так і дома. Няхай лічбы ведаў у вашых руках прыносяць фінансавы дабрабыт нашаму раёну і краіне ў цэлым. З святам!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў