Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша штодзённая праца, уклад у духоўнае развіццё нашай роднай зямлі і папулярызацыю нашай культурнай спадчыны заслугоўвае падзякі. За яскравыя таленты, майстэрства і творчасць, якія вы дорыце людзям, абуджаючы ў іх душах пачуцці прыгожага, узнёслага. За клопат аб мінулым, сучасным і будучым нашага раёна.
Вы ствараеце свята і добры настрой, робіце жыццё гарманічным і яркім, а паўсядзённыя праблемы – пераадольнымі. На Бешанковіцкай зямлі жывуць і працуюць таленавітыя людзі. Нашы дарослыя і маленькія артысты вядомыя далёка за межамі раёна, яны прымаюць удзел і займаюць прызавыя месцы ў конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.
Дарагія сябры! Жадаем вам натхнення, новых поспехаў, каб творчасць і энергія былі невычарпальныя, а дзейнасць прыносіла задавальненне людзям і сабе.
самому! Моцнага здароўя і шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў