Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У кожнага з нас у жыцці ёсць настаўнік з вялікай літары – той, хто мудрасцю, шчодрасцю духу, глыбокімі ведамі дапамог нам спазнаць наш унутраны свет, зрабіў яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню. Менавіта ад выкладчыка, яго прафесійных і чалавечых якасцей шмат у чым залежыць лёс вучняў, будучыня краіны.
Адданасць прафесіі, добрасумленнае стаўленне да працы – тыя якасці, якія дазваляюць вам, паважаныя педагогі, выхоўваць неабыякавых, разумных, адказных людзей і забяспечваць высокую якасць адукацыі.
Дзякуем вам за карпатлівую працу, за педагагічнае майстэрства, веды, інтэлект, імкненне да творчага пошуку і цярпенне. Жадаем новых творчых здзяйсненняў, невычарпальнай энергіі і натхнення, здароўя, поспеху і павагі вашых вучняў!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага
выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў