Паважаныя жыхары Бешанковіччыны! Віншуем з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня прыносіць у жыццё кожнага з нас моцныя эмоцыі і самыя лепшыя ўспаміны, з першым званком вяртае звыклы рытм школьнага жыцця ў класы і вучэбныя кабінеты. Дарослым свята нагадвае школьныя і студэнцкія гады, дзяцінства і юнацтва шчаслівай пары. Для дзяцей і моладзі гэта азначае яшчэ адзін крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Сёння асаблівая ўвага надаецца - першакласнікам, якія ўпершыню перайшлі школьны парог і зробяць першыя крокі на шляху ведаў. З шчырымі словамі падзякі - настаўнікам яны пачынаюць новы этап высакароднай і адказнай працы па выхаванні падрастаючага пакалення. Бацькам – мудрасці і цярпення.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ў сабе, поспехаў у вучобе і працы, дабрабыту і шчасця!

Галіна Унуковіч,

старшыня раённага Савета дэпутатаў