Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са 106-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэта знамянальная дата ў памяці многіх народаў, падзея сусветнай гісторыі, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і прынесла шэраг пераўтварэнняў і свабод. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, рэалізавала такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да працаўнікоў, сацыяльная справядлівасць.
Мы аддаём даніну павагі гістарычнаму мінуламу нашай краіны, слаўным традыцыям і дасягненням многіх пакаленняў людзей. Свята Вялікага Кастрычніка дапамагае лепш зразумець і ацаніць мінулае, разабрацца ў сучасным, зазірнуць у будучыню. Гэта адзін з тых сімвалаў, які аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў у адну нацыю, сімвал пераўтварэння жыцця і памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму і працаваў дзеля яе развіцця. Ідэі аб'яднання і салідарнасці працаўнікоў, роўнасці ўсіх людзей актуальныя і ў наш час. Сёння наша краіна, узяўшы ўсё лепшае з савецкага перыяду, упэўнена ідзе сваім шляхам развіцця.
Дарагія сябры! Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту ў сем'ях, новых працоўных дасягненняў, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай поспех суправаджае вас ва ўсіх справах на карысць роднай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў