Паважаныя жыхары і госці нашага цудоўнага Прыдзвінскага краю! Прыміце віншаванні з Днём горада Бешанковічы!
Кожны з нас адчувае сапраўдны гонар за тое, што жыве ў такім цудоўным месцы, з яго зялёнымі вуліцамі і ўтульнымі паркамі, унікальнымі традыцыямі і сучаснымі дасягненнямі, з яго цёплым сэрцам і гасцінным прыёмам.
Мы памятаем абаронцаў Радзімы, якія мужна змагаліся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ганарымся нашымі знакамітымі суайчыннікамі, якія праславілі Бешанковічы сваёй самаадданай, карпатлівай і упартай працай, дасягненнямі ў спорце, мастацтве і навуцы. Цяперашняе пакаленне бешанковічаў беражліва захоўвае і прымнажае багаты патэнцыял сваёй малой радзімы. Разам ствараем новыя прадпрыемствы, развіваем сельскую гаспадарку, будуем дарогі, новае жыллё, паляпшаем населеныя пункты, мы адраджаем і прымнажаем культурныя традыцыі нашага краю. Усе гэтыя і іншыя пазітыўныя змены ў жыцці пасёлка – вынік нашай з вамі сумеснай працы.
Наступны год будзе знамянальным для нашага раёна. Мы адзначым 100-годдзе яго стварэння, 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымем гасцей на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024». Мы не сумняваемся, што годна сустрэнем гэтыя падзеі, бо ў Бешанковіцкім раёне жывуць актыўныя, неабыякавыя, мэтанакіраваныя і творчыя людзі!
З святам вас, бешанковічы і ўсе, хто любіць Бешанковічы! Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў у працы. Няхай у кожнай сям'і пануюць мір і любоў, а кожны новы дзень прыносіць толькі радасць, добры настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Шчасця, дабра і працвітання нашаму любімаму абласному цэнтру і ўсім яго жыхарам!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў