Даведаліся, як назіральнікі ацэньваюць абстаноўку на ўчастках у дні датэрміновага галасавання

"На Маладзёжным участку для галасавання №3 у Бешанковічах пануе атмасфера пазітыву, - распавяла назіральніца ад ГА "БРСМ" Анастасія Каляго. - Прыемна адзначыць, што людзі праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю, на ўчастак ідуць актыўна, з настроем. Душа цешыцца, што яны неабыякавыя да лёсу краіны. Праца камісіі ідзе ў штатным рэжыме, заўваг няма. Выбары праходзяць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам".