У 2025 годзе ў Бешанковічах працягнуцца рамонтныя работы на аб'ектах сацыяльнай сферы
3 сакавіка 2025
У 2025 годзе ў Бешанковічах працягнуцца рамонтныя работы на аб'ектах сацыяльнай сферы
У гэтым годзе ў Бешанковічах працягнуцца будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах сацыяльнай сферы.
Важныя моманты, звязаныя з іх выкананнем, агавораны на нарадзе ў кіраўніка раёна Галіны Унуковіч з удзелам кіраўніцтва УКБ Лепельскага раёна. Менавіта гэта прадпрыемства з'яўляецца заказчыкам работ па асноўных аб'ектах.
Так, у бягучым годзе запланаваны рамонт флюараграфічнага кабінета ў Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з устаноўкай новага абсталявання. Акрамя гэтага, ва ўстанове аховы здароўя будзе праведзена замена яшчэ аднаго грузапасажырскага ліфта.
Працягнецца рамонт будынка былога СПЦ, дзе размесціцца аддзяленне ТЦСАН. Работы ў рамках першага пускавога комплексу ўжо завершаны. Наперадзе немалы аб'ём работ.
Яшчэ адзін аб'ект — гарадскі стадыён. У гэтым годзе тут плануецца рамонт будынка, трыбун, хакейнай пляцоўкі і замена агароджы.