У Беларусі на пажары загінула аднагадовае дзіця
19 сакавіка ў 10 гадзін 38 хвілін у Ляхавіцкі РАНС паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым драўляным доме ў в.Зубелевічы.
У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць. У агні загінула дзіця 2021 года нараджэння. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС маці выратавала дзіця 2019 года нараджэння, якое не пацярпела. Дачка гаспадара, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, пры спробе тушэння пажару і выратавання сына атрымала апёкі полымем галавы, тулава і ніжніх канечнасцей 1-2-3а ст., 45%, дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне УЗ «Ляхавіцкая ЦРБ». Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае: не пакідайце дзяцей без нагляду! Ваша жыццё і жыццё вашага дзіцяці ў Вашых руках!