У Беларусі праходзіць Тыдзень прадпрымальніцтва
Учора ў Бешанковіцкім РЦК адбыўся круглы стол на тэму «Стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі».
Удзел у размове прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Ждановіч, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Святлана Бокіш, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Бабарэнь, дырэктар ТАА «Скарпіё-Кветка» Аляксандр Клубкоў і яго намеснік Яна Клубкова.
Моладзі было цікава паслухаць пра тое, якія магчымасці ёсць для развіцця бізнесу ў нашай краіне і ў раёне ў прыватнасці, пачуць аповяд пра стварэнне новага вытворчасці.
Паспяховым вопытам падзяліўся Аляксандр Клубкоў: ТАА «Скарпіё-Кветка» рэалізуецца інвестыцыйны праект «Стварэнне цэха па вытворчасці харчовых араматызатараў» на базе невыкарыстоўваемай маёмасці Каранеўскай школы ў Будзілава.