У Беларусі стартавала маштабная IV Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», прызначаная папулярызаваць унутраны турызм і адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцей.
Акцыя працягнецца да 8 чэрвеня і ахопіць больш за 1400 аб'ектаў турыстычнай сферы.
Такія аб'екты вызначаны і ў нашым раёне.
З 3 па 8 чэрвеня, напрыклад, Бешанковіцкі Дом рамёстваў прапануе гасцям і жыхарам рэгіёна экскурсіі па фондавых залах і залах зменнай экспазіцыі.
4 чэрвеня Турыстычны інфармацыйны цэнтр сумесна з раённым гісторыка-краязнаўчым музеем правядзе экскурсію па мясцінах баявой славы ў горпасёлку.
А 5 чэрвеня музей запрашае на аглядную экскурсію «Храптовічы: праз гады».
3, 4, 7, 8 чэрвеня можна наведаць музейную экспазіцыю, прысвечаную творчасці І. Ф. Хруцкага, майстра нацюрморта, партрэтыста, пейзажыста, ва Ульскай сельскай бібліятэцы.
Зацікавіліся? Даведкі па тэлефоне ТІЦ: 8 (02131) 6-56-62.
"Зара"