У Бешанковічах актыўна нарыхтоўваюць кармы для жывёлы

В Бешенковичах активно заготовляют корма для скота

11 ліпеня 2025

У Бешанковічах актыўна нарыхтоўваюць кармы для жывёлы

У Бешанковіцкім раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў. Паводле інфармацыі райсельгаспрода, на ўчарашні дзень першым укосам скашана 5,3 тысячы гектараў шматгадовых траў, або 83% ад планаванага. Нарыхтавана больш за 36 тысяч тон сенажу і 500 тон сена. Або 11,04 корм. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

Адказна і старанна працуе корманарыхтоўчы атрад ЗАТ «АСБ-Агра Новатар». Згодна з заданнем, травы першага ўкосу тут трэба ўбраць на плошчы 2300 гектараў. Гэта самы вялікі аб'ём плошчаў траў у раёне. На ўчарашні дзень, новатарцы скасілі 2095 гектараў. Ужо нарыхтавана 11886 тон сенажу і 129 тон сена. На адну ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 10,40 корм. адз. Вынік лепшы за леташні.

Палова скашаных плошчаў — 1055 га — на рахунку механізатара Аляксея Караліна. На гэтым адказным участку ён працуе не першы год. Трэці сезон — з касілкай КМР‑9, якая валодае шэрагам пераваг, у тым ліку высокай прадукцыйнасцю, надзейнасцю і зручнасцю ў эксплуатацыі. Дарэчы, такі агрэгат — адзіны ў раёне.

«Працуем з ранняй раніцы да позняга вечара. Да гэтага рытму нам не прывыкаць. Кармы закладем, з пастаўленай задачай справімся», — упэўнены Аляксей. І гэтым усё сказана!

Святлана ВАРАШКО.

"Зара"