У Бешанковічах абралі новага моладзевага лідара

В Бешенковичах избрали нового молодежного лидера

12 лютага 2026

У Бешанковічах абралі новага моладзевага лідара

На пленуме раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» членамі райкама першым сакратаром аднагалосна абрана Юлія Палозава, метадыст ДУК "Бешанковіцкі РЦК". Яна будзе сумяшчаць дзве пасады.

На працягу апошняга часу пасаду першага сакратара РК ГА «БРСМ» займала Алена Бабарэнь, якая пакідае гэты пост у сувязі з пераходам на новае месца працы. 
  
Алена Русланаўна далажыла членам райкама аб праведзенай працы па развіцці і папулярызацыі моладзевага руху ў раёне.

Падзякі за плённае супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі моладзевых праектаў у гэты дзень атрымалі прадстаўнікі пярвічных арганізацый райкама.

Удзел у пленуме прыняла кіраўніца раёна Галіна Унуковіч.

"Зара"