У Бешанковічах адзначылі 155-годдзе Свята-Ільінскага храма

В Бешенковичах отметили 155-летие Свято-Ильинского храма

У Бешанковічах адзначылі 155-годдзе Свята-Ільінскага храма.

Ужо 155 гадоў храм узносіць малітвы да неба. Дакументальна пацверджана, што царква ў імя Святога Прарока Ільі была пабудавана ў Бешанковічах у 1870 годзе стараннямі протаіерэя Іосіфа Нікановіча.

Узнікненне ж першай святыні на гэтым месцы звязана з польскім каралём і вялікім літоўскім князем Казімірам IV, які ў памяць аб выратаванні сваёй жонкі ад удаўлення ў дзень памяці прарока Ільі загадаў заснаваць у Беларусі шэсць праваслаўных храмаў. Адзін з іх узвялі ў 1447 годзе ў Бешанковічах. З гэтай датай звязана першае згадванне аб нашым райцэнтры.

 

Сімвалічна, што менавіта сёння дадзены старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню гарадскога пасёлка.

Разрадзіць з бешанковічанамі радасць свята і сумесную малітву ў храм прыехаў епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі. Ён узначаліў Боскую літургію.

"Зара"