У Бешанковічах ушанавалі памяць Кастрычніцкай рэвалюцыі: мітынг ля помніка Леніну сабраў жыхароў раёна
Мітынг, прысвечаны 108-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў 7 лістапада на цэнтральнай плошчы Бешанковіч ля помніка правадыру сусветнага пралетарыяту У. І. Леніну.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, жыхары раёна.
З памятнай датай землякоў павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў і
сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Любоў Рыгоравіч.
Як даніну памяці і павагі да чалавека, які змяніў ход гісторыі, землякі ўсклалі да падножжа манумента кветкі.
"Зара"