У Бешанковічах ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

В Бешенковичах почтили память защитников Отечества

24 лютага 2026

У Бешанковічах ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Бешанковіччына аддае даніну павагі і ўдзячнасці тым, хто мужна абараняў родную зямлю ад захопнікаў у гады вайны, нясе нялёгкую і адказную службу па абароне Айчыны ў мірны час.

Напярэдадні ў другой палове дня ўдзячныя нашчадкі сабраліся ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на вуліцы Інтэрнацыянальнай, каб ускласці кветкі і вянкі да помніка воінскай славы, ушанаваць хвілінай маўчання памяць воінаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч і старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Ерашова.

Мы схіляем галовы перад мужнасцю тых, хто адстаяў мірнае неба над нашай галавой.

"Зара"