У Бешанковічах папоўніліся шэрагі ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт»
29 снежня 2025
У Бешанковічах папоўніліся рады ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт»
Сёння амаль два дзясяткі юных патрыётаў прынялі прысягу: быць сумленнымі, справядлівымі, годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, шанаваць памяць аб подзвігах супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, пераймаць вопыт і прафесійнае майстэрства старэйшых, з гонарам несці званне выхаванца ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт».
Удзел у мерапрыемстве прынялі ганаровыя госці, педагогі, рабяты і іх бацькі. З прывітальнымі словамі і пажаданнямі да выхаванцаў клуба, што дзейнічае на базе СШ 2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі, звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава, начальнік РАУС Юрый Качаноў, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі АУС палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Алег Новік і благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі, протаіерэй Мікалай Кісель.
"Зара"