У Бешанковічах працягваецца мадэрнізацыя будынка былога СПЦ

В Бешенковичах продолжается модернизация здания бывшего СПЦ

Работы па мадэрнізацыі будынка былога СПЦ у апошнія дні значна актывізаваліся.

Гэта канстатавала сёння падчас наведвання аб'екта кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.

На штабе сабраліся прадстаўнікі арганізацый заказчыка і падрадчыка.

На дадзены момант тут штодня працуюць 17 чалавек. Як сцвярджае падрадчык, на дадзеным этапе працоўнай сілы цалкам дастаткова, каб планамерна выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

Практычна завершаны работы па фасадзе, перапланіроўцы памяшканняў, працягваецца ўнутранае аздабленне, вядзецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Нагадаем, у адрамантаваным будынку ў будучыні жыхарам раёна будуць аказваць сацыяльныя паслугі спецыялісты ТЦСАН. Першы паверх аддадуць пад аддзяленне рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Будаўнічыя работы застаюцца на кантролі кіраўніцтва раёна.

"Зара"