У Бешанковічах прайшоў мітынг-рэквіем

В Бешенковичах прошел митинг-реквием

10 красавіка 2026

У Бешанковічах прайшоў мітынг-рэквіем

Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у Бешанковічах прайшоў мітынг-рэквіем.

Ля брацкай магілы ахвяр вайны каля лесгаса сабраліся тыя, для каго гістарычная памяць – не проста словы.

Успомніць ахвяр нацызму, загінулых у казематах лагераў смерці, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, школьнікі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел жыхарка райцэнтра Валянціна Пракопаўна Лабкова – сведка тых страшных падзей, раней узначальвала раённую арганізацыю былых малалетніх вязняў. 
 
Прысутныя схілілі галовы ў хвіліну маўчання. Да брацкай магілы леглі жывыя кветкі. Памяць пра тыя страшныя падзеі і нявінных ахвяр вайны назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы памятаем, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

"Зара"